Беларуская Служба

За апошнія суткі ва Украіне адбылося 25 узброеных сутыкненняў

01.09.2023 08:21
Генштаб украінскай арміі паведаміў, што войскі працягваюць наступ у раёне Мелітопаля.
   ,       ,       .
Жанчына размаўляе па тэлефоне, седзячы на лаўцы перад пашкоджаным жылым домам, пацярпелым ад расійскага ракетнага ўдару ў Харкаве.EPA/CATHAL MCNAUGHTON Dostawca: PAP/EPA.

Уначы вораг нанёс удар па Украіне крылатымі ракетамі «Калібр». Адну ўдалося знішчыць, другая - трапіла ў прыватнае прадпрыемства ў Вінніцкай вобласці. Пашкоджана маёмасць і аўтамабілі, пацярпелым аказваецца дапамога. Апроч таго Расіяне нанеслі 44 авіяўдары па ўкраінскіх пазіцыях і населеным пунктам, здзейснілі 70 абстрэлаў з некіраваных рэактыўных снарадаў. Разбураны жылыя дамы і інфраструктура, ёсць ахвяры сярод мірнага насельніцтва.

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расія выпусціла па Украіне больш за 6, 5 тысяч ракет і 3, 5 тысячы дронаў-камікадзэ, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Паводле яго слоў, абсалютная большасць удараў прыпала па грамадзянскіх аб'ектах.

Украінская авіяцыя нанесла 14 удараў па раёнах канцэнтрацыі расійскіх сіл і чатыры ўдары па сістэмах СПА. Артылерыйска-ракетныя падраздзяленні абстралялі і знішчылі адну артылерыйскую машыну на агнявой пазіцыі і дзве радыёлакацыйныя станцыі праціўніка.

ПР/юл