Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Мы супраць далейшых абмежаванняў на экспарт украінскага збожжа

07.09.2023 07:32
Частка краін, у тым Польшча, лічаць, што забарона на імпарт украінскага збожжа павінна быць падоўжана.
.
У. ЗяленскіPAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што яго краіна выступае супраць любых далейшых абмежаванняў на экспарт украінскага збожжа. Уладзімір Зяленскі падчас саміту Ініцыятывы трох мораў у Бухарэсце заявіў, што ад ускладнення экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі Украіне прайграюць усе:

-Чаму, калі ўкраінскія парты гараць кожную ноч пасля расійскіх нападаў, мы ўсё яшчэ павінны турбавацца аб тым, што наша наземная лагістыка будзе заблакіравана. Калі палітыка ігнаруе агульныя абавязацельствы і каштоўнасці, сутыкаючыся з жорсткай расійскай агрэсіяй, усе прайграюць.

Украіна і Малдова атрымалі статус краін, асацыяваных з Ініцыятывай трох мораў. Да ўдзелу ў групе была запрошана Грэцыя.

Украіна не пацярпела ад забароны на імпарт у пяць краін ЕС, у тым ліку ў Польшчу, наадварот, павялічыўся яе экспарт у іншыя краіны Супольнасці і за яе межамі. Пра гэта паведаміў камісар па сельскай гаспадарцы Януш Вайцяхоўскі, які прадставіў дадзеныя на паседжанні Еўракамісіі, сцвярджаючы, што забарона ЕС на Польшчу, Балгарыю, Румынію, Славакію і Венгрыю, якая заканчваецца 15 верасня, павінна быць прадоўжана. Украіна выступае супраць і патрабуе зняцця блакады.

Упаўнаважаны па пытаннях сельскай гаспадаркі лічыць, што гэта памылка, бо з траўня па ліпень мінулага года, калі забароны не было, украінскі экспарт у ЕС склаў 7 мільёнаў 300 тысяч тон. Пасля ўвядзення абмежаванняў Украіна з траўня па ліпень гэтага года па калідорах салідарнасці ЕС экспартавала 9 мільёнаў 600 тысяч тон, то бок значна больш.

ав