Беларуская Служба

На ўсходзе і поўдні Украіны ідуць цяжкія баі

08.09.2023 09:01
Генштаб УСУ паведамляе аб лакальных поспехах украінскіх войскаў на поўдзень ад Бахмута і аб працягу атакі ў раёне Мелітопаля.
  ,  , , 07  2023 .
Прыфрантавы горад Арэхаў, Запарожская вобласьць, Украіна, 07 верасьня 2023 году.PAP/EPA/KATERYNA KLOCHKO

Колькасць пацярпелых у выніку расійскага ракетнага ўдару па ўкраінскім Крывым Рогу павялічылася да 41 чалавека. Адзін чалавек загінуў. Ракеты трапілі, у тым ліку, у паліцэйскі ўчастак. Раніцай украінскія ўлады аб'явілі паветраную трывогу на большай частцы тэрыторыі краіны.

Абстрэл Крывога Рогу адбыўся пасля 8 гадзін раніцы. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі родам менавіта з гэтага горада.

Ноччу расіяне зноў атакавалі з беспілотнікаў украінскія гарады і населеныя пункты. Прадстаўнік СПА паведамляе, што беспілотнікі стартавалі з Прыморска-Ахтарска ў Краснадарскім краю і з акупаванай тэрыторыі Крыма. Акрамя таго, ля берагоў Чорнага мора з’явіўся фрэгат «Адмірал Макараў» з ракетамі «Калібр» на борце.

Генштаб Украіны паведамляе, што ўчора расійскія войскі выпусцілі па Украіне 7 крылатых ракет, здзейснілі 74 бамбёжкі і 46 абстрэлаў з рэактыўнай артылерыі. Адбылося 39 сутычак.
Сітуацыю на ўсходзе і поўдні Украіны Генштаб УСУ называе складанай. У Данецкім басейне і Запарожжы працягваюцца цяжкія баі. Праціўнік інтэнсіўна абстрэльвае ўкраінскія пазіцыі, а таксама населеныя пункты паблізу лініі фронту.

Генштаб паведамляе таксама аб лакальных поспехах украінскіх войскаў на поўдзень ад Бахмута і аб працягу наступлення ў раёне Мелітопаля. Учора ўкраінская авіяцыя бамбавала 10 раёнаў канцэнтрацыі расійскіх войскаў. Ракетныя войскі і артылерыя знішчылі расійскі склад боепрыпасаў, 6 гармат і 2 зенітна-ракетныя батарэі.

IAR/аз

У сераду Узброеныя сілы Украіны вызвалілі раёны каля важных гарадоў Робатынэ і Вэрбовэ

07.09.2023 17:59
«Гэта адкрывае нам шлях у бок Токмака, а потым на Мелітопаль і мяжу з Крымам», – заявіў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.