Беларуская Служба

Авіяцыйная кампанія «Антонаў» будзе выпускаць баявыя беспілотнікі для патрэб арміі

12.09.2023 14:31
Антонаў ужо канструяваў і ствараў беспілотнікі, але найважнейшым напрамкам інтарэсаў кампаніі заўсёды заставалася транспартная авіяцыя.
Міністр замежных спраў Украіны PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO / POOL

Найбуйнейшая ўкраінская авіяцыйная кампанія «Антонаў» пашырае сферу сваёй вытворчасці, уключыўшы ў яе вытворчасць баявых беспілотнікаў для патрэб арміі, якая ваюе супраць Расіі, паведаміла ў аўторак агенцтва Reuters са спасылкай на прэзентацыю Антонава, паказаную ў штаб-кватэры дзяржаўнай зброевай кампаніі «Украбаронпрам» у Кіеве.

Новы цэнтр вытворчасці беспілотнікаў быў адкрыты «для павелічэння магутнасці па вытворчасці беспілотных лятальных апаратаў і аказання падтрымкі прыватным вытворцам беспілотнікаў, якія валодаюць спецыялізаванымі ведамі і паслугамі». Ужо ў чэрвені ўкраінскі ўрад праінфармаваў улады ЗША аб гэтым рашэнні, паведаміла Reuters.

Антонаў ужо канструяваў і ствараў беспілотнікі, але найважнейшым напрамкам інтарэсаў кампаніі заўсёды заставалася транспартная авіяцыя. Вытворчасць гэтых самалётаў будзе працягвацца, але большы ўдзел у індустрыі беспілотнікаў лепш задаволіць цяперашнія патрэбы Украіны падчас вайны. Тым больш, што цяперашні вопыт «Антонава» можа быць выкарыстаны для стварэння беспілотнікаў далёкага радыусу дзеяння, здольных наносіць удары па цэлях, якія знаходзяцца ў глыбіні Расіі, лічаць украінскія эксперты.

За апошнія тыдні значна павялічылася колькасць удараў беспілотнікаў па расійскіх вайсковых, прамысловых і тэхналагічных аб'ектах. Масква абвінавачвае ў гэтых аперацыях Кіеў. Незалежныя эксперты падкрэсліваюць, што атакі беспілотнікаў, прынамсі частка з якіх праводзіцца з расійскай тэрыторыі, нацэленыя на мэты, якія ўсё больш аддаляюцца ад Украіны. У канцы жніўня нападу падвергліся, у тым ліку ваенны аэрапорт у Пскове, размешчаным прыкладна ў 700 км ад межаў Украіны.

Таксама над Масквой і ваколіцамі рэгулярна зʼяўляюцца дроны, што прыводзіць да закрыцця паветранай прасторы над мясцовымі аэрапортамі.

ав

Уладзімір Зяленскі дамовіўся аб чарговым пакеце ваеннай дапамогі ад урада Германіі

12.09.2023 09:01
Берлін перадасць украінскім узброеным сілам сістэмы супрацьпаветранай абароны, артылерыю і іншую тэхніку.

Пасланнік папы Францішка адпраўляецца ў Пекін, каб абмеркаваць магчымасці спынення вайны

12.09.2023 13:00
Паводле назіральнікаў, Папа лічыць Кітай адной з ключавых краін, дзякуючы якой удасца дасягнуць міру.