Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што дамовіўся аб чарговым пакеце ваеннай дапамогі ад урада Германіі. Берлін перадасць украінскім узброеным сілам сістэмы супрацьпаветранай абароны, артылерыю і іншую тэхніку.
У сваім выступе ў сацсетках украінскі лідар падкрэсліў, што працягваюцца перамовы з іншымі краінамі, якія падтрымліваюць яго краіну, і ўсялякая дапамога спрыяе спыненню вайны з Расіяй:
-Нягледзячы на тое, што цяпер 565-ы дзень вайны, кожны з нас ва Украіне, як і ў пачатку, павінен быць нацэлены на перамогу. У Расіі няма надзеі на перамогу. Вораг спадзяецца, што мы не вытрымаем. Украіна павінна выстаяць. Усё, што нас умацоўвае, – наш прыярытэт, наш адзіны прыярытэт. Не аслабнем!
Апошнімі днямі ўкраінскае войска павольна аднаўляе кантроль над акупаванымі расіянамі тэрыторыямі. Наступ працягваецца ў асноўным на поўдні краіны, дзе за апошні тыдзень украінцы вярнулі сабе больш за тры квадратныя кіламетры тэрыторыі.
Украінскае войска таксама адваявала г.зв. вежы Бойкі. Гэта майнінгавыя платформы, размешчаныя ў Чорным моры, недалёка ад акупаванага Крыма.
ав