Беларуская Служба

Вайсковая выведка: штодня ў палон трапляе некалькі дзясяткаў расійскіх вайскоўцаў

15.09.2023 15:45
Кожны дзень ва Украіне трапляюць у палон некалькі дзясяткаў расійскіх вайскоўцаў, – заявіў прадстаўнік украінскай ваеннай выведкі (ГУР) Андрэй Юсаў.
Ілюстрацыйнае фотаshutterstock/Sarakhan Vadym

«Кожны дзень мы фіксуем прыбыццё ва ўкраінскі палон дзясяткаў расейцаў. Сярод іх і тыя, хто трапіў у палон у выніку баявых дзеянняў, і тыя, хто здаўся добраахвотна», – сказаў Юсаў.

Раней на гэтым тыдні ўкраінскі праект «Хачу жыць», які дзейнічае пад эгідай ГУР, паведаміў, што грамадзяне Расіі ўжо падалі больш за 25 тысяч рапартаў, у якіх яны выказвалі намер здацца ва ўкраінскі палон.

У праекце паведамлялася, што пасля спецаперацыі, у выніку якой капітан ВПС РФ Максім Кузьмінаў збег з Расіі ва Украіну на верталёце Мі-8, колькасць паведамленняў значна павялічылася.

PAP / вх