Беларуская Служба

ААН плануе перадаць гуманітарную дапамогу 11 мільёнам украінцаў

15.09.2023 18:55
Арганізацыя Аб'яднаных Нацый сёлета плануюць перадаць гуманітарную дапамогу 11 мільёнам украінцаў. У той жа час у ААН прагназуе пагаршэнне сітуацыі ва Украіне.
Ілюстрацыйнае фотаMICHAEL BUHOLZER/PAP/EPA

Савіяна Абро (Saviano Abreu), прэс-сакратар Упраўлення ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў, заявіў у інтэрвʼю ўкраінскаму інфармацыйнаму агенцтву «Інтэрфакс», што расійскія атакі, накіраваныя на мірнае насельніцтва, разбураюць неабходную для жыцця інфраструктуру, пазбаўляюць людзей доступу да вады, ацяплення і сродкаў гігіены. Па словах Савіяна Абро, калі вайна працягнецца, зіма прынясе новыя пагрозы і патрэбы для ўкраінскага насельніцтва. Таму ААН плануе павялічыць гуманітарную дапамогу Украіне.

«Мы акажам яе 11 мільёнам чалавек», – запэўніў прэс-сакратар Упраўлення па каардынацыі гуманітарнай дапамогі. Ён дадаў, што гэтая дапамога дапаўняецца дзейнасцю ўкраінскага ўрада і працай валанцёраў.

Паводле ацэнак ААН, перад зімою ў гуманітарнай дапамозе маюць патрэбу да 18 мільёнаў украінцаў.

ААН паведамляе, што ў першым паўгоддзі дапамогу атрымалі амаль 7,5 млн грамадзян Украіны.

ІАР/вх