Беларуская Служба

МУС Вялікабрытаніі ўнесла ПВК «Вагнер» у спіс тэрарыстычных арганізацый

15.09.2023 17:08
Ілюстрацыйнае фотаYouTube / Wall Street Journal / screen

Цяпер за дапамогу ПВК «Вагнер» або ўхваленне яе дзейнасці прадугледжана крымінальная адказнасць аж да пазбаўлення волі на 14 гадоў. Апроч гэтага, усе знойдзеныя на тэрыторыі краіны актывы будуць падлягаць канфіскацыі.

Тым часам у Беларусі працягваецца дэмантаж лагера ПВК «Вагнер», пра гэта сведчыць эксклюзіўны спадарожнікавы здымак за 9 верасня 2023 г., атрыманы беларускай службай «Радыё Свабода» ад сэрвісу Planet Labs. З 23 жніўня дэмантавана каля 60 буйных ваенных намётаў агульнай умяшчальнасцю каля тысячы чалавек. Але нельга сказаць, што вагнэраўцы з'ехалі з Беларусі цалкам. Усё ж па асобных паведамленнях дзяржаўных каналаў можна зразумець, што яны яшчэ знаходзяцца ў краіне, напрыклад, працуюць інструктарамі, як паведамляе Мінабароны.

Незалежныя аналітыкі кажуць, што некаторыя фарміраванні ПВК «Вагнер» могуць быць перанесены ў Афрыку. 

IAR / вх