Беларуская Служба

Расійскія страты ў жывой сіле з пачатку вайны склалі амаль 272 тыс. вайскоўцаў

16.09.2023 08:54
Украінскі Генштаб апублікаваў зводку аб расійскіх стратах у вайне.
Украінскія артылерысты вядуць агонь па ворагу facebook.com/GeneralStaff.ua

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана мінімум 350 расійскіх вайскоўцаў.

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі амаль 272 тыс. чалавек.

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 4 тыс. 616 танкаў, 8 тыс. 824 бронемашыны, 5 тыс. 988 артылерыйскіх сістэм, 774 РСЗА, 1 тыс. 455 крылатых ракет, 20 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 315 самалётаў і 316 верталётаў.

вс