Буксіроўку расійскага ракетнага карабля «Самум», падбітага ў Чорным моры дронам Службы бяспекі Украіны, зафіксавалі на фота, інфармуе «Украінская праўда».
На фатаграфіі відаць, як буксіры цягнуць расійскі карабель з нахілам на правы борт.
Учора з’явілася інфармацыя пра тое, што эксперыментальны ўкраінскі марскі робат пашкодзіў расійскі ракетны карабель «Самум».
«Самум» – унікальны хуткаходны баявы карабель на паветранай падушцы. Яго ўзбраенне эквівалентнае ўзбраенню эсмінца. Судна можа развіваць хуткасць у 100 км/г. У ВМФ Расіі толькі два караблі такога тыпу.
Раней паведамлялася, што ўкраінцы падбілі два расійскія караблі ў Чорным моры, у тым ліку новы карвет «Васіль Быкаў».
вс
З'явіўся здымак буксіроўкі падбітага расійскага ракетнага карабля «Самум». Крыніца: «Украінская праўда»