Украінскае войска адваёўвае ў расіян яшчэ адзін раён пад Бахмутам і Запарожжам. Пра гэта сведчаць дадзеныя Інстытута вывучэння вайны. Амерыканскі аналітычны цэнтр спасылаецца на дадзеныя геалакацыі, якія паказваюць, што ўкраінцы дасягнулі вёскі Раздоліўка, размешчанай прыкладна ў 13 кіламетрах на паўночны ўсход ад Бахмута, і пасёлка Кляшчоўка – у шасці кіламетрах на паўднёвы захад ад горада.
ISW таксама цытуе заяву намесніцы міністра абароны Украіны Ганны Маляр, якая пацвердзіла, што абаронцы пад Бахмутам паспяхова прасоўваюцца наперад. Таксама паспяхова вядзецца ўкраінскі контрнаступ і ў Запарожскай вобласці.
За апошнія некалькі тыдняў украінскія войскі зрабілі істотны тактычны прарыў у расійскіх абарончых лініях каля Работына. Матэрыялы геалакацыі паказваюць, што ўкраінская пяхота таксама рухаецца на захад ад Вербова. Украінскае прасоўванне ў Запарожжы прымусіла Расію перамясціць туды частку элітных войскаў 83-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады. Раней гэта падраздзяленне ваявала пад Бахмутам.
ІАR / вх