«Працягваем падрыхтоўку Форума абаронных індустрыі – першага такога мерапрыемства, якое адбудзецца ва Украіне. Ужо гэтай восенню адбудзецца.
Цікавасць да Форума – вельмі высокая. Гэта цалкам адлюстроўвае сілу і патэнцыял Украіны – нашу здольнасць абараніць сябе і дапамагчы іншым краінам берагчы свабоду і міжнародны парадак... Ужо 86 вядучых абаронных кампаній свету – а гэта 21 краіна – пацвердзілі свой удзел у Форуме», — сказаў Зяленскі.
Паводле слоў Зяленскага, задача Форума – «даць усе магчымасці Украіне вырабляць зброю і снарады, даць сучасныя тэхналогіі, каб мець надзейную абарону ад любых форм агрэсіі», а таксама «распаўсюдзіць наш вопыт абароны, вопыт украінскай абароны сярод саюзнікаў і партнёраў».
вх