Беларуская Служба

Украіна прапануе кампрамісны механізм кантролю за экспартам сельгаспрадукцыі

22.09.2023 11:01
Украінскі бок пераконвае, што такі механізм каардынацыі экспарту паспяхова дзейнічае ў выпадку Балгарыі і Румыніі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарskyradar/pixabay.com/CC0 Public Domain

Украіна прапануе кампрамісны механізм кантролю за экспартам сельгаспрадукцыі. Намеснік міністра эканомікі Украіны Тарас Качка заявіў, што Украіна канструктыўна падыходзіць да вырашэння гэтага пытання і кіруецца не толькі ўласнымі інтарэсамі, але і агульнымі выгодамі. Ён паясніў, што гэты механізм прадугледжвае ўзгадненне ўмоў экспарту кожнай партыі сельскагаспадарчай прадукцыі з Украіны ў Польшчу:

- Мы прапанавалі механізм, гаворка ідзе не пра забарону, а пра ліцэнзаванне прадукцыі, які будзе рэалізоўвацца разам з польскімі ўладамі. Мы вельмі зацікаўлены ў суладным функцыянаванні сельскагаспадарчага рынку, як у Польшчы, так і ва Украіне. Калі ў Мінэканомікі Украіны паступае заяўка на экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі ў Польшчу, мы звязваемся з калегамі міністра Роберта Тэлюса і дамаўляемся аб пастаўцы або адмове.

Тарас Качка падзякаваў міністру сельскай гаспадаркі Польшчы Роберту Тэлюсу і яго калегам за згоду на супрацоўніцтва. Ён дадаў, што такі механізм каардынацыі рэгулявання экспарту ўкраінскай сельскагаспадарчай прадукцыі ўжо дзейнічае ў выпадку Балгарыі і Румыніі.

IAR/ аз

Прэзідэнт Польшчы: Мы падтрымліваем Украіну, але ўкраінцы таксама павінны нас разумець

22.09.2023 09:01
Анджэй Дуда выказаў спадзяванне, што эмоцыі вакол гэтага пытання хутка сціхнуць і спрэчка будзе вырашаная.