Беларуская Служба

Украінскія беспілотнікі атакавалі будынак ФСБ і нафтаперапрацоўчы завод у Курску

24.09.2023 16:08
Адметна, што атака беспілотнікаў на Курск адбылася ў дзень гораду.
   ()
Курск падчас атакі (ілюстрацыя)Фота: Parilov/ Shutterstock/ Twitter/@nexta_tv

Раніцай 24 верасня ўкраінскі беспілотнік трапіў у будынак ФСБ у цэнтры расійскага Курска. Пазней быў яшчэ адзін прылёт – на нафтаперапрацоўчы завод у гэтым расійскім горадзе, – паведамляюць украінскія СМІ, спасылаючыся на свае крыніцы ў Галоўным упраўленні разведкі Міністэрства абароны Украіны.

Дакладнай інфармацыі аб маштабах разбурэнняў або пацярпелых пакуль няма. Губернатар Курскай вобласці РФ Раман Старавойтаў сцвярджае, што ў выніку гэтага нападу «нязначна пацярпеў дах».

Адметна, што атака беспілотнікаў на Курск адбылася ў дзень гораду.

IAR/ez

Раніцай украінцы абстралялі Крым ракетамі. Гэта ўжо другая падобная атака за апошнія дні.

23.09.2023 11:17
Украінцы б'юць па вайсковых абʼектах на акупаваным Расіяй паўвостраве.

Украінцы прарвалі лінію абароны РФ на поўдні краіны

23.09.2023 14:20
Генерал Аляксандр Тарнаўскі щ інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу CNN сказаў, што контрнаступленне ішло павольней, чым чакалася.