Беларуская Служба

Еўрапарламент пацвердзіў выдзяленне Украіне фінансавай падтрымкі ў памеры 50 мільярдаў еўра на працягу наступных 4 гадоў

17.10.2023 16:50
Новы фінансавы інструмент – Ukraine Facility, які прадаставіць Украіне 50 мільярдаў еўра ў выглядзе грантаў і пазык на рэканструкцыю і мадэрнізацыю краіны ў 2024-2027 гадах. 
Сцягі Еўрапейскага Саюзуsashk0/shutterstock

Еўрапарламент падтрымаў ініцыятыву Еўракамісіі аб стварэнні фонду дапамогі Украіне ў памеры 50 мільярдаў еўра. «За» прагаласавалі 512 дэпутатаў Еўрапарламента, 45 былі супраць, 63 устрымаліся.

У рамках гэтага рашэння будзе створаны новы фінансавы інструмент – Ukraine Facility, які прадаставіць Украіне 50 мільярдаў еўра ў выглядзе грантаў і пазык на рэканструкцыю і мадэрнізацыю краіны ў 2024-2027 гадах. Гэтую прапанову Еўракамісія прадставіла ў чэрвені, а сёння Еўрапарламент прагаласаваў за яе.

Адно з найважнейшых патрабаванняў еўрадэпутатаў – выкарыстанне замарожаных расійскіх актываў для аднаўлення Украіны. Еўрапарламент таксама хоча меў упэўненасць, што сродкі дапамогі Украіне не трапілі ў рукі кампаній з алігархічным уплывам.

Праграма дапамогі Ukraine Facility з'яўляецца часткай доўгатэрміновага бюджэту Еўрасаюза, звязанага з шэрагам крызісных падзей, якія адбыліся пасля 2021 года. Дэпутаты Еўрапарламента лічаць, што фінансавы інструмент павінен быць зацверджаны як мага хутчэй, каб яго можна было ўключыць у гадавы бюджэт на 2024 год, перамовы па якім пройдуць у лістападзе.

яс