Руслан Марцінкаў заўважыў, што расіяне распаўсюджваюць прапаганду пра нібыта дрэннае абыходжанне з расійскамоўнымі ва Украіне. І адразу заявіў, што ганарыцца моладдзю з Івана-Франкоўска, якая адказвае на «правакацыйныя пытанні» пра мову, што адзіная дзяржаўная мова ва Украіне – украінская:
– Я ганаруся тым, што ўзначальваю ўкраінскі горад з украінскамоўным насельніцтвам. Усе мы ведаем, што там, дзе ёсць украінская мова, заўсёды ёсць патрыёты і тыя, хто абараняе нашу краіну. І калі б не Івана-Франкоўшчына, Тэрнопальшчына, Львоўшчына і іншыя вобласці заходняй Украіны, не было б дзяржавы. Адзінай мовай ва Украіне павінна быць украінская, а там, дзе размаўляюць па-расійску, вораг заўсёды будзе лічыць гэтую тэрыторыю сваёй.
Аднак ва ўкраінскай грамадзе лічаць, што такімі заявамі Руслан Марцінкаў расколвае Украіну. Ён нагадаў, што салдаты на перадавой размаўляюць як па-расійску, так і па-ўкраінску, і аднолькава знішчаюць ворага.
яс