Беларуская Служба

Украінцы наступаюць у раёне Бахмута і Мелітопаля

18.10.2023 09:03
Учора яны нанеслі 15 удараў па раёнах канцэнтрацыі расійскіх вайскоўцаў.
На здымку АўдзееўкаPAP/Yevhen Titov

Украінскі Генштаб паведамляе аб працягу наступу ў раёне Бахмута і Мелітопаля, а таксама аб моцных абстрэлах населеных пунктаў, якія наносiць расійскае войска.

Учора ва Украіне адбылося 69 сутыкненняў. Расіяне выкарысталі крылатыя ракеты, беспілотнікі «Шахед», ажыццявілі 35 бамбаванняў і 39 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню.

Ёсць загінулыя і параненыя мірныя жыхары. Пад артылерыйскім абстрэлам апынуліся каля 100 населеных пунктаў Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запарожскай і Херсонскай абласцей.

Украінскія войскі працягваюць штурмавыя дзеянні на поўдзень ад Бахмута. У раёне Мар'інкі і Шахцёрска сілы абароны адбілі 20 расійскіх атакаў. Украінскія вайскоўцы таксама працягваюць наступальную аперацыю на Мелітопаль. Учора яны нанеслі 15 удараў па раёнах канцэнтрацыі расійскіх вайскоўцаў. Сярод іншага былі знішчаныя тры зенітныя комплексы ворага.

IAR/аз

Украіна выкарыстоўвае амерыканскія ракеты ATACMS

18.10.2023 07:30
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ATACMS, якія атрымала Украіна, здольная паражаць мэты на адлегласці да 160 км.