Паспяховыя атакі на Крым паказваюць магчымасці ўкраінскага войска, маюць ваеннае і прапагандысцкае значэнне для ўкраінцаў. «Гэта паказвае здольнасць украінцаў дзейнічаць на вялікіх адлегласцях і ўдзельнічаць у дзёрзкіх спецакцыях», – кажа галоўны рэдактар выдання «Новая вайсковая тэхніка» Марыюш Цельма(Mariusz Cielma).
Шэраг паспяховых украінскіх нападаў на расійскія аб’екты на Крыме, мае на мэце аслабіць расійскую падтрымку, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне і падтрымаць украінскую дзейнасць у Хэрсонскай і Запарожскай абласцях, паясняе эксперт.
Украінская вайсковая выведка пацвердзіла, што падчас высадкі на Крыме спецпадраздзяленне панесла страты, але яны былі «значна меншыя», чым страты праціўніка.
Як рэзюмуе Цельма, мэты ўкраінскай кампаніі тры. «Гаворка ідзе пра фарміраванне іміджу ўкраінскай арміі, якая вучыцца і набывае новыя магчымасці, а таксама, як правіла, баявое аслабленне праціўніка ў важным тылавым раёне, знішчэнне ваенных аб'ектаў, вузлоў сувязі і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. Варта таксама памятаць пра эканамічныя, палітычныя і сацыяльныя аспекты – акупаваны Крым больш не зʼяўляецца бяспечным месцам для расійскіх турыстаў і крыніцай даходу», – кажа галоўны рэдактар выдання «Новая вайсковая тэхніка» Марыюш Цельма.
PAP/аз