Беларуская Служба

Верагодна, украінцы ажыццявілі паспяховую высадку дэсанта ў левабярэжнай Херсонскай вобласці

19.10.2023 11:55
Украінцы, хутчэй за ўсё, ажыццявілі паспяховую высадку на правы бераг Дняпра ў Херсонскай вобласці.  Пра гэта сведчаць дадзеныя ўкраінскага Генштаба, а таксама паведамляюць ваенныя аналітыкі.
Rosjanie coraz bardziej obawiają się dużej ukraińskiej operacji desantowej przez Dniepr w obwodzie chersońskim
Rosjanie coraz bardziej obawiają się dużej ukraińskiej operacji desantowej przez Dniepr w obwodzie chersońskimForum/Zuma Press/Nicolas Cleuet

17 кастрычніка расійскі папулярны тэлеграм-канал «Рыбарь», які піша пра армію РФ, а за ім – іншыя z-блогеры паведамілі, што дзве штурмавыя групы ўкраінскай марской пяхоты высадзіліся на левым (усходнім) беразе Дняпра ў некалькіх кіламетрах вышэй па плыні ад Херсона, пры падтрымцы артылерыі прайшлі першую лінію абароны расійскіх войскаў і занялі сяло Пойма і частка вёскі Пясчанаўка прыкладна ў 3,5 км ад берага. Прарыў здарыўся ў другой палове дня 17 кастрычніка.

Пазней, як сцвярджаюць расійскія крыніцы, украінскія марпехі былі адціснуты назад да берага.

Генштаб Узброеных сілаў Украіны наўпрост не заявіў пра высадку сваіх вайскоўцаў на левым беразе Дняпра, але ў апошніх паведамленнях паведамлялася, што расіяне з авіяцыі абстрэльваюць пасёлак Пясчанаўка. Менавіта там, паводле амерыканскага Інстытуту вывучэння вайны, украінцы на гэтым тыдні ажыццявілі паспяховую высадку праз Дняпро на акупаваныя расіянамі тэрыторыі. Як гаворыцца ў дакуменце, украінцы занялі ваколіцы Пішчанаўкі і Пойма, за некалькі кіламетраў ад берага Дняпра. Паводле Інстытуту, які аналізаваў дзейнасць расейскіх блогераў, расіяне ўсё больш апасаюцца маштабнага ўкраінскага наступу праз Дняпро ў Херсонскай вобласці.

IAR / вх