Беларуская Служба

Краіны ЕС ухвалілі падаўжэнне часовай абароны для бежанцаў з Украіны

19.10.2023 15:55
Краіны ЕС канчаткова зацвердзілі падаўжэнне часовай абароны для бежанцаў з Украіны да сакавіка 2025 года.
Ілюстрацыйнае фотаDamian Lugowski / Shutterstock.com

Такое рашэнне прынялі міністры ўнутраных спраў краін-удзельніц на сустрэчы ў Бруселі. Такім чынам яны прынялі палітычныя дамоўленасці, дасягнутыя ў канцы верасня.

Як паведамляе карэспандэнтка Польскага радыё ў Бруселі Бэата Пломэцка, усе краіны аднадушна падтрымалі гэтае рашэнне.

Асобную дэкларацыю падалі Польшча і Чэхія. «Польшча не сумняваецца ў тым, што Украіна і яе грамадзяне падтрымліваюць нашу салідарнасць, і таму не выступае супраць падаўжэння часовай абароны, але як краіна, найбольш абцяжараная наплывам бежанцаў з Украіны, мы заклікаем Еўракамісію забяспечыць адэкватнае і гнуткае фінансаванне. Ёсць падтрымка з бюджэту Еўрасаюза, якая не адпавядае маштабу патрэбаў», – гаворыцца ў заяве Польшчы.

Палажэнні аб часовай абароне гарантуюць уцекачам з Украіны тыя ж правы, што і грамадзянам ЕС, на працу, адукацыю, сацыяльнае забеспячэнне, медыцынскае абслугоўванне і жыллё.

IAR/вх