Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што нельга дазволіць Расіі ўзяць пад кантроль Украіну, таму што наступнымі могуць стаць Польшча ці краіны Балтыі. У тэлевыступе Байдэн параўнаў дзеянні Расіі супраць Украіны з нападам ХАМАС на Ізраіль. Ён падкрэсліў, што падтрымка Украіны мае вырашальнае значэнне для бяспекі Амерыкі.
У прамове з Авальнага кабінету Джо Байдэн падкрэсліў, што ХАМАС і Пуцін прадстаўляюць розныя пагрозы, але іх аб’ядноўвае адно: яны жадаюць цалкам знішчыць сваіх дэмакратычных суседзяў. Прэзідэнт ЗША дадаў, што калі апетыт Пуціна не стрымаць ва Украіне, ён пойдзе далей. «Пуцін ужо пагражаў, калі казаў Польшчы, што яе заходнія тэрыторыі былі падарункам Расіі», – адзначыў амерыканскі прэзідэнт, нагадаўшы, што прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў назваў Эстонію, Латвію і Літву былымі расійскімі правінцыямі. Джо Байдэн падкрэсліў, што ход вайны ва Украіне будзе мець наступствы ва ўсім свеце. «Калі мы пакінем Украіну і дазволім Пуціну сцерці незалежнасць краіны, агрэсары ва ўсім свеце будуць заахвочаны паспрабаваць зрабіць тое ж самае», – заявіў ён.
Амерыканскі лідар таксама абвясціў, што будзе прасіць Кангрэс прыняць пакет дапамогі, уключна з падтрымкай Украіны і Ізраіля. Падчас свайго выступу Байдэн таксама згадваў Польшчу, калі распавядаў пра сваю паездку ў Кіеў у лютым гэтага года.
IAR/нг