Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў ваенны шпіталь у Мікалаеве, дзе знаходзяцца параненыя ўкраінскія вайскоўцы. Раней ён быў у Херсонскай вобласці.
Уладзімір Зяленскі паразмаўляў з салдатамі, якія пацярпелі ў баях у гэтым раёне, іх роднымі і персаналам.
- Я не ведаю, як гэта гучыць, калі лекарам зычаць здароўя, але я хачу падзякаваць вам за клопат пра здароўе нашых абаронцаў. Дзякуй вам за выратаванне іх жыцця, за штодзённую працу ў гэты цяжкі час. Дзякуй усім, хто працуе дзеля таго, каб перамагчы.
За асабістую мужнасць і самаадданасць у абароне дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўзнагародзіў абаронцаў ордэнам «За мужнасць» ІІІ ступені. Раней ён правёў нараду з памежнікамі Херсонскай вобласці па сітуацыі ў прыгранічных раёнах.
IAR/нг