Падчас сустрэчы, вядомай як саміт ЗША-Еўрасаюз, абодва бакі заявілі аб падтрымцы Украіны і падтрымалі права Ізраіля абараняцца ад нападаў ХАМАС.
Урсула фон дэр Ляен і Шарль Мішэль правялі ў Белым доме дзве з паловай гадзіны. Старшыні Еўрапейскай рады і Еўракамісіі правялі асобныя сустрэчы з Джо Байдэнам і ўдзельнічалі ў сустрэчы пашыранай дэлегацыі.
Прэзідэнт ЗША заявіў, што трансатлантычныя адносіны ўмацаваліся з пачатку яго прэзідэнцтва. «Разам мы падтрымалі адважны народ Украіны перад абліччам агрэсіі Пуціна. Разам мы супрацьстаялі эканамічным выклікам і ўсталявалі стандарт у адносінах з Кітаем. Цяпер разам мы падтрымліваем Ізраіль перад тварам жахлівай тэрарыстычнай атакі ХАМАС», — сказаў Байдэн.
Мішэль і фон дэр Ляен падкрэслілі, што Ізраіль мае права на самаабарону, паважаючы міжнароднае гуманітарнае права. «Падзеі на Блізкім Усходзе не адцягнуць нас ад неабходнасці рашуча падтрымліваць Украіну», — сказала старшыня Еўракамісіі.
Аднак саміт ЗША — Еўрасаюз не прынёс дамоўленасці аб канчатковай адмене амерыканскіх пошлін на еўрапейскую сталь і алюміній, уведзеных падчас прэзідэнцтва Дональда Трампа.
ПР/юл