Беларуская Служба

ХАМАС вызваліў дзвюх амерыканак

21.10.2023 07:12
ХАМАС учора вызваліў амерыканку і яе дачку, якія былі закладнікамі ў сектары Газа пасля нападу на Ізраіль 7 кастрычніка.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/YAHYA ARHAB Dostawca: PAP/EPA.

Абвяшчаючы аб вызваленні жанчын, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што зробіць усё, што ад яго залежыць, каб вярнуць астатніх закладнікаў іх сем'ям.

«Нашы суграмадзяне перажылі жудаснае выпрабаванне за апошнія 14 дзён, і я рады, што яны хутка ўз'яднаюцца з сям'ёй, якая была паралізаваная страхам», - сказаў Джо Байдэн у заяве.

Вызваленыя амерыканкі - гэта Джудзіт Раанан і яе дачка Наталі з Эванстана, штат Ілінойс, якія былі выкрадзеныя ХАМАС-ам 7 кастрычніка падчас наведвання сям'і ў Ізраілі.

«З першых момантаў пасля нападу мы працавалі кругласутачна, каб вызваліць амерыканскіх грамадзян», — сказаў прэзідэнт ЗША, абвясціўшы, што і вызваленыя закладнікі, і іх сем'і атрымаюць неабходную дзяржаўную падтрымку.

«Я дзякую ўладам Катара ды ўраду Ізраіля за супрацоўніцтва», — дадаў прэзідэнт Байдэн, які размаўляў з кіраўніцтвам абедзвюх краін па тэлефоне неўзабаве пасля вызвалення жанчын.

Джо Байдэн паабяцаў, што не супакоіцца, пакуль астатнія закладнікі не вернуцца да сваіх блізкіх. «Як прэзідэнт, я не маю вышэйшага прыярытэту, чым бяспека амерыканцаў», — запэўніў ён.

Падчас нападу на Ізраіль 7 кастрычніка ХАМАС выкраў больш за 200 чалавек. Сярод іх некалькіх дзясяткаў грамадзян ЗША.

ПР/юл