Паліцыя ў Нью-Ёрку арыштавала больш за сто чалавек падчас дэманстрацыі ў падтрымку палестынцаў у сектары Газа. Дэманстранты перакрылі рух у горадзе.
Дэманстрацыя прайшла па вуліцах Манхэтэна перад офісам сенатара Кірстэн Гілібранд ад Дэмакратычнай партыі. Удзельнікі пратэсту заклікалі да спынення агню ў сектары Газа. Яны таксама звярнуліся да Кангрэсу з заклікам прыпыніць вайсковую дапамогу Ізраілю і казалі пра неабходнасць аказання гуманітарнай дапамогі палесцінцам у Газе.
У дэманстрацыі прынялі ўдзел некалькі сотняў чалавек. Паліцыя затрымала больш за сотню пратэстоўцаў, калі дэманстрацыя перакрыла Трэцюю авеню ў Нью-Ёрку. Маніфестанты спынілі рух, сеўшы на дарогу. Напярэдадні падобная акцыя пратэсту прайшла ў Цэнтральным парку.
7 кастрычніка палесцінскі ХАМАС напаў на Ізраіль з сектара Газа. У выніку нападу загінулі каля 1400 чалавек. У адказ ізраільскія войскі пачалі бамбардзіроўку Газы, у выніку якой загінулі больш за 4000 чалавек.
ПР/юл