Беларуская Служба

Расійскія войскі аднавілі наступ у раёне Аўдзееўкі

21.10.2023 08:02
Расіяне некалькі дзён атакуюць Аўдзееўку, размешчаную пад Данецкам. Украінскія сілы ўтрымліваюць свае пазіцыі.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/KATERYNA KLOCHKO Dostawca: PAP/EPA.

Расійскія войскі ў пятніцу аднавілі наступ у раёне Аўдзееўкі на ўсходзе Украіны і дасягнулі нязначнага прагрэсу. Пра гэта гаворыцца ў апошнім аналізе Амерыканскага інстытута вывучэння вайны (ISW).

Аднаўленне атакі сведчыць аб тым, што, нягледзячы на ​​вялікія матэрыяльныя і асабістыя страты, расійскае камандаванне хоча працягваць наступальныя дзеянні на гэтым напрамку - падкрэслівае ISW.

Аналітыкі зазначаюць, што расійская армія крыху прасунулася ў раёне горада Краснагораўка, што ў 5 км. на поўнач ад Аўдзееўкі.

Генштаб Узброеных сіл Украіны паведамляе, што цягам 24 гадзін украінскія вайскоўцы знішчылі або пашкодзілі амаль 50 расійскіх танкаў і больш за 100 адзінак бронетэхнікі ў раёне Аўдзееўкі.

ISW адзначае, што папярэдняя атака прынесла вялікія страты з расійскага боку. Тое, што расійская армія перагрупавалася і зноў атакавала Аўдзееўку, можа сведчыць альбо пра тое, што расійскія войскі вераць у магчымасць заваяваць гэты горад, альбо пра тое, што расійскае камандаванне няправільна расстаўляе прыярытэты наступальных дзеянняў, не ўлічваючы страты.

У суботу раніцай украінскія спецпадраздзяленні знішчылі ў раёне Аўдзееўкі два расійскія танкі і чатыры БТР. Паводле інфармацыі камандавання спецназа, у баях выкарыстоўваліся беспілотнікі і амерыканскія супрацьтанкавыя ракеты Javelin. Загінулі некалькі дзясяткаў расійскіх вайскоўцаў.

РАР/ПР/юл