Беларуская Служба

Брытанская выведка: мінімум 150 тыс. расіян загінулі або атрымалі раненні ў вайне супраць Украіны

22.10.2023 18:43
Расія не дае інфармацыю аб загінулых і параненых са свайго боку.
.
Ілюстрацыя. Фота: з адкрытых крыніц

Сама меней 150 000 расійскіх вайскоўцаў загінулі або атрымалі сур'ёзныя раненні ў вайне супраць Украіны, сцвярджаюць у брытанскай разведцы.

З пачатку ўварвання страты Расіі, у тым ліку забітымі і «незваротна параненымі», склалі ад 150 000 да 190 000 чалавек, гаворыцца ў справаздачы разведкі, якую публікуе Міністэрствам абароны Вялікабрытаніі.
Калі ўлічыць і тых параненых, якія змаглі аднавіцца і павінны вярнуцца на фронт, агульная колькасць страт складзе ад 240 000 да 290 000, гаворыцца ў справаздачы. Пры гэтым у статыстыку не ўключаны загінулыя і параненыя найміты ПВК «Вагнер».

Лік страт, які прыводзіць мінабароны Вялікабрытаніі, прыкладна адпавядае інфармацыі, прадстаўленай украінскім бокам, паводле якой расійскія страты складаюць больш за 293 000 чалавек.

Цяпер праверыць гэтыя заявы практычна немагчыма. Расія не дае інфармацыю аб загінулых і параненых са свайго боку - дадаюць у паведамленні.

Bild