Беларуская Служба

Генштаб Украіны: 60 расійскіх вайскоўцаў дэзерціравалі ў акупаванай Новай Качхоўцы

23.10.2023 10:49
Вайна ва Украіне ідзе 607-мы дзень.
Ілюстрацыйнае фотаФота: facebook.com/GeneralStaff.ua

У акупаваным горадзе Новая Кахоўка Херсонскай вобласці на поўдні Украіны мясцовая міліцыя па загаду Масквы шукае каля 60 расійскіх вайскоўцаў, якія дэзерціравалі з войска агрэсара, паведамілі ў Генштабе Украіны.

У верасні ўкраінскі праект «Хачу жыць», які дзейнічае пад эгідай ваеннай выведкі (ГУР), паведаміў, што грамадзяне Расіі падалі ўжо больш за 25 тысяч заяў аб добраахвотнай здачы ва ўкраінскі палон.

Генштаб ЗСУ паведамляе, што за мінулыя суткі адбылося больш за 90 баявых сутыкненняў.

Усяго па пазіцыях украінскіх войскаў і населеным пунктам праціўнік нанёс 10 ракетных і 63 авіяўдары, 58 удараў з рэактыўных сістэм залпавага агню.

У выніку расійскіх тэрарыстычных атак ёсць загінулыя і параненыя сярод мірнага насельніцтва. Разбураныя і пашкоджаныя шматкватэрныя і прыватныя жылыя дамы, іншыя аб'екты грамадзянскай інфраструктуры.

вх