Беларуская Служба

Дзмітрый Мазепін прайграў у Судзе Еўрасаюза

08.11.2023 12:01
Такім чынам санкцыі ЕС супраць расійскага алігарха застаюцца ў сіле.
Генеральны дырэктар кампаніі «Уралхім» Дзмітрый МазепінАўтар: Kremlin.ru, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=119963876

Расійскі алігарх Дзмітрый Мазепін прайграў у Судзе Еўрасаюза ў Люксембургу. Такім чынам, санкцыі, уведзеныя супраць яго пасля ўварвання Расіі ва Украіну ў мінулым годзе, застаюцца ў сіле.

Дзмітрый Мазепін з'яўляецца ўладальнікам і генеральным дырэктарам «Уралхіма», другога па велічыні вытворцы аміяку і азотных угнаенняў у Расіі.

Паводле суддзяў, санкцыі супраць Мазепіна могуць павялічыць кошт дзеянняў Расіі ва Украіне і адлюстроўваюць палітыку ЕС па ціску на Маскву.

IAR/аз