Беларуская Служба

Мінабароны Украіны: Ужо 32 тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў навучаліся паводле стандартаў ЕС

23.11.2023 18:12
У праекце ўдзельнічаюць 24 краіны ЕС і Нарвегія.
Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў PAP/EPA/Oleg Petrasyuk

Ужо больш за 32 тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў прайшлі навучанне ў адпаведнасці са стандартамі краін Еўрасаюза ў рамках місіі ваеннай дапамогі Украіне (EUMAM), паведаміла ў чацвер у Тэлеграме Міністэрства абароны Украіны.

Намеснік міністра абароны Украіны Юрый Джыгір размаўляў у чацвер аб узмацненні супрацоўніцтва ў рамках EUMAM з генеральным дырэктарам Ваеннага штаба ЕС Мішэлем ван дэр Ланам. Камандуючы запэўніў у гатоўнасці ЕС працягваць навучальную місію і разглядаць магчымасць яе пашырэння ў адпаведнасці з патрэбамі Узброеных сіл Украіны, паведамляе ўкраінскае ведамства.

Навучанне EUMAM ахоплівае розныя ўзроўні, ад базавай і спецыяльнай падрыхтоўкі (санітары, снайперы або экіпажы танкаў) да падрыхтоўкі каманднага складу. У праекце ўдзельнічаюць 24 краіны ЕС і Нарвегія.

ав