Перамір'е, узгодненае паміж Ізраілем і ХАМАС, павінна доўжыцца чатыры дні. Палесцінскі бок абавязаўся вызваліць у гэты час 50 з 240 закладнікаў, якія былі выкрадзеныя 7 кастрычніка падчас нападу ХАМАС на Ізраіль.
Спыненне агню ў баях у Сектары Газа пачалося ў пятніцу а 7-й гадзіне раніцы па мясцовым часе. Першая група з 13 закладнікаў будзе вызваленая а 16 гадзіне.
У Ізраіля ёсць спіс першых 13 закладнікаў з 50, як чакаецца, яны будуць вызваленыя падчас чатырохдзённага зацішша ў баях у Газе, пасля чаго Ізраіль паабяцаў аднавіць ваенныя аперацыі на поўную сілу. Ізраіль таксама вызваліць 150 палесцінскіх вязняў, у першую чаргу жанчын і непаўналетніх.
Ізраіль заявіў, што часовае перамір'е можа быць падоўжана на дадатковы дзень за кожныя дадатковыя 10 закладнікаў, вызваленых тэрарыстамі, паведамляе Times of Israel.
Пры гэтым усяго праз 15 хвілін пасля пачатку спынення агню ў вайне паміж Ізраілем і палесцінскай тэрарыстычнай арганізацыяй ХАМАС, у ізраільскіх гарадах недалёка ад Сектару Газа загучалі сірэны супрацьпаветранай абароны.
Інфармацыі пра магчымыя ўдары па аб'ектах у Ізраілі пакуль няма, паведамляе Reuters.
PAP