Беларуская Служба

Украіна правяла каля 50 абменаў палоннымі з Расіяй

24.11.2023 10:50
З пачатку вайны з палону вярнуліся 2,5 тысячы ўкраінцаў.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Viacheslav Ratynskyi

Ваенная разведка Украіны паведаміла, што з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну адбылося амаль 50 абменаў палоннымі, больш за 2,5 тысячы чалавек вярнуліся дадому, - заявіў у чацвер у эфіры ўкраінскага тэлебачання прадстаўнік ваеннай выведкі Андрэй Юсаў.

«Больш за 2,5 тысячы Украінцаў вярнулі з расійскага палону, адбылося амаль 50 абменаў, мы працуем далей», — сказаў Юсаў, якога цытуе агенцтва «Укрінформ».

Ён таксама падкрэсліў, што расійскі бок не дамагаецца вызвалення сваіх палонных.

«Мы робім выснову, што, нягледзячы на ​​публічныя заявы, зробленыя нядаўна Шайгу (міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу — РАР) ды іншымі прадстаўнікамі ўладаў агрэсара, якія заяўляюць аб тым, што для іх важна вызваленне палонных, — яны не прыкладаюць ніякіх рэальных намаганняў па абмене», — Юсаў заявіў.

Пры гэтым ён адзначыў, што «перамовы працягваюцца», а ўкраінскі бок дзейнічае ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права і пастаянна «папаўняе рэсурсы для абмену».

Пра колькасць украінскіх палонных, якія ўтрымліваюцца расіянамі, Юсаў не паведаміў — гэтыя дадзеныя ўкраінскі бок не падаваў з пачатку вайны. Ён запэўніў, што Кіеў збірае інфармацыю аб ваеннапалонных і ўкраінскіх мірных жыхарах, якія знаходзяцца ў варожым палоне.

РАР