Беларуская Служба

Італія асуджаная за жорсткае абыходжанне з мігрантамі

29.11.2023 16:01
Італія павінна выплаціць пацярпелым шэсць з паловай тысяч еўра кампенсацыі і ўзяць на сябе судовыя выдаткі.
,
Італія, нелегальныя мігрантыSean Aidan Calderbank/Shutterstock

Еўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбургу прызнаў Італію вінаватай у абыходжанні з непаўналетнімі мігрантамі і ў парушэнні міжнароднага права. Ацэнцы суда падлягала ідэя – размясціць іх у цэнтрах для дарослых.

Прысуд датычыцца падзей больш чым шасцігадовай даўніны. Тады чацвёра непаўналетніх з Паўночнай Афрыкі ва ўзросце крыху старэйшыя за 16 гадоў, прыбылі ў Еўропу без суправаджэння і былі змешчаны ў цэнтр для дарослых мігрантаў у Таранта.

Цэнтр быў перапоўнены і меў вельмі дрэнныя гігіенічныя ўмовы. На думку Суда, гэта падвяргала пацярпелых рызыцы бесчалавечнага і зневажаючага годнасць абыходжання. Больш за тое, ім не была аказана ні юрыдычная, ні псіхалагічная дапамога. Ім не далі магчымасці атрымаць адукацыю і курсы італьянскай мовы.

Суд падкрэсліў, што такая сітуацыя не можа быць апраўдана матэрыяльна-тэхнічнымі цяжкасцямі або нават вайной.

Італія павінна выплаціць пацярпелым шэсць з паловай тысяч еўра кампенсацыі і ўзяць на сябе судовыя выдаткі.

яс