Беларуская Служба

ЗША паабяцалі ўзмацніць магчымасці ўкраінскай супрацьпаветранай абароны

01.12.2023 09:54
«Мы засяродзіліся на прасоўванні трох ключавых напрамкаў». 
. .  .
Ілюстрацыя. ЗША. Белы дом.Фота: Matthew Hodgkins/Shutterstock

У Злучаных Штатах Амерыкі засяродзіліся на трох прыярытэтных напрамках дапамогі Украіне, каб яна магла перажыць зіму пад пагрозай удараў Расіі па аб'ектах крытычнай інфраструктуры. Аб гэтым заявіў каардынатар Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі.

Падчас брыфінгу ён адзначыў, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і яго дарадца па пытаннях нацбяспекі Джэйк Саліван даручылі ўраду вызначыць намаганні па дапамозе Украіне.

«Мы засяродзіліся на прасоўванні трох ключавых напрамкаў. Па-першае, мы ўзмацняем магчымасці ўкраінскай супрацьпаветранай абароны, каб яны маглі збіваць расійскія ракеты і іранскія беспілотнікі, нацэленыя на крытычную інфраструктуру», – падкрэсліў ён.

Кірбі заўважыў, што ЗША і іншыя краіны ўжо перадалі Украіне зенітныя ракетныя комплексы Patriot, Hawk і Avenger, а таксама іншыя сістэмы СПА.

«Па-другое, мы дапамагаем Украіне ўмацаваць яе энергетычную інфраструктуру», – дадаў ён.

Было перададзена ахоўнае абсталяванне, сярод якога спецыяльныя сеткі, арматура і барʼеры HESCO для абароны важных абʼектаў.

Па-трэцяе, па словах Кірбі, Украіне перадаюць рэзервовае абсталяванне і матэрыялы. Размова ідзе, у тым ліку, аб трансфарматарах, прамысловых паліўных генератарах і мабільным аўтаномным абсталяванні, «каб павысіць устойлівасць і прадухіліць страты цяпла і электраэнергіі».

нг