Улады Вялікабрытаніі ўвялі санкцыі супраць 46 фізічных і юрыдычных асоб у сувязі з уварваннем расійскіх войскаў ва Украіну. Пад санкцыі трапілі больш за 30 кампаній і фізічных асоб, звязаных з вытворчасцю дронаў і ракет, а таксама з імпартам электронікі.
У прыватнасці, пад абмежаванні патрапіў галоўны канструктар і ўладальнік кампаніі Zala Aero, якая вырабляе беспілотнікі «Ланцэт», Аляксандр Захараў, а таксама яго жонка і дзеці.
Новыя абмежаванні распаўсюджваюцца на кампаніі, у тым ліку, кітайскія, якія вырабляюць беспілотнікі, кампаненты для ракет і электроннае абсталяванне.
У адказ на рашэнне брытанскага ўрада ўвесці санкцыі ў дачыненні да трох кітайскіх кампаній, якія, як мяркуецца, пастаўлялі ў Расію тавары, закранутыя эмбарга, амбасада Кітая ў Лондане «папярэдзіла», што любыя дзеянні, якія наносяць шкоду інтарэсам Кітая, «будуць сустрэтыя жорсткім адказам».
iar/pap/ez