Беларуская Служба

Сабор Нотр-Дам у Парыжы, які пацярпеў ад пажару, плануюць адкрыць для наведвальнікаў праз год

08.12.2023 12:38
Роўна праз год, 8 снежня 2024 г., пасля летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы, сабор Нотр-Дам, моцна пашкоджаны пажарам у 2019 г., плануюць адкрыць, паведамляе выданне Le Figaro.
Аўдыё

Мэтай візіту на будаўнічую пляцоўку прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон азнаёміўся ​​з ходам аднаўленчых работ, а таксама аддаў даніну павагі генералу Жану-Луі Жаржэлену, які кіраваў рэканструкцыяй сабора да сваёй трагічнай смерці ў жніўні гэтага года.

«Імя генерала будзе высечана на дрэве шпіля, каб падкрэсліць вырашальную ролю, якую гэты вялікі слуга дзяржавы адыграў у кіраванні будаўнічымі працамі», – паведамілі ў Елісейскім палацы.

У канцы лістапада рэканструктары Нотр-Дама ўсталявалі на даху сабора 96-метровы шпіль. Шпіль, спраектаваны ў XIX стагоддзі архітэктарам Эжэнам Эмануэлем Віяле-ле-Дзюкам, верне сваю першапачатковую форму перад Калядамі. Пакуль новая канструкцыя, ідэнтычная арыгіналу, пакрытая рыштаваннямі.

На шпіль вернуцца 16 статуй, якія цяпер захоўваюцца ў музеі Cite de l'Architecture et du Patrimoine, а таксама пеўнік. Гэта элементы, выратаваныя ад пажару, які ўспыхнуў 15 красавіка 2019 года і прывёў да абвальвання шпіля.

Падчас рэканструкцыйных работ змяніўся каардынатар. У сярэдзіне жніўня генерал у адстаўцы Жан-Луі Жаржэлен, якому ў 2020 годзе Макрон даверыў пасаду кіраўніка рэканструкцыі сабора, загінуў падчас паходу ў Пірэнеях.

У пачатку верасня Макрон перадаў абавязкі каардынатара блізкаму паплечніку генерала Жаржэліна Філіпу Жосту.

Да пажару Нотр-Дам дэ Пары прымаў у сярэднім 12 мільёнаў турыстаў у год.

PAP/вх