Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін заявіў, што будзе балатавацца на новы прэзідэнцкі тэрмін у 2024 годзе.
Пра гэта прэзідэнт Расіі заявіў падчас мерапрыемства ў гонар Дня герояў Айчыны, перадае агенцтва «РИА Новости».
Пуцін заявіў, што эканоміка Расіі вырасце на 3,5% у гэтым годзе.
Выбары прэзідэнта Расіі адбудуцца 17 сакавіка – адпаведную пастанову Савет Федэрацыі прыняў 7 снежня.
У той жа час ЦВК Расіі пастанавіў, што выбары пройдуць тры дні: з 15 па 17 сакавіка.
Пуцін абіраўся прэзідэнтам Расіі ў 2000, 2004, 2012 і 2018 гадах. Перад выбарамі 2012 года прэзідэнцкі тэрмін быў павялічаны з 4 да 6 гадоў.
Пасля прыняцця паправак у Канстытуцыю РФ у 2020 годзе Пуцін атрымаў права вылучаць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года.
вх