Беларуская Служба

Польская валанцёрка ва Украіне: На фронце ўсе чакаюць расійскага наступу

08.12.2023 18:43
Польскія валанцёры, якія дапамагаюць украінскім вайскоўцам, сцвярджаюць, што сітуацыя на фронце пастаянна пагаршаецца. Прычына не толькі ў пастаянных расейскіх атаках, але і ў стомленасці ўкраінскіх вайскоўцаў і недахопе тэхнікі і матэрыялаў
     -23-2  , , 30.11.2023
Українські військовослужбовці демонструють зенітну установку ЗУ-23-2 під Києвом, Україна, 30.11.2023PAP/EPA/Oleg Petrasyuk

Як падкрэслівае Альдона Хартвіньска з фундацыі «Pogoń Ruska», сярод украінцаў выразна бачная стомленасць, як фізічная, так і маральная. Ва ўкраінскай арміі шмат навабранцаў, шмат забітых і цяжка параненых вайскоўцаў. Тыя, хто ўвесь час ваюе, часта не маюць магчымасці нармальна адпачыць і аднавіцца. На думку польскіх валанцёраў, чаканне наступу расіян істотна ўплывае на маральны дух салдат. Украінцы апасаюцца далейшых масіраваных абстрэлаў і наступу Расіі на розных участках фронту.

«Большасць размоў, якія мы вядзем з салдатамі, пра тое, з якога боку можа быць расійскі наступ, але на сто працэнтаў ён будзе. Гэтае перакананне ёсць сярод украінскіх салдат. Апрача таго, зіма, апасаемся авіяатак, ці будзе паўтор таго, што было летась, то бок абстрэл гарадоў. І гэта ўжо пачалося сёння ўначы. І Кіеў, і Харкаў, і Паўлаград, кожны чакае ўдару», – гаворыць Альдона Хартвіньска.

Украінскія ўлады прагназуюць, што з надыходам маразоў расіяне могуць паўтарыць леташнюю серыю масавых нападаў на ўкраінскую энергетычную інфраструктуру. Паводле інфармацыі ўкраінскай ваеннай выведкі, агрэсар аднаўляе арсенал і назапасіў каля 900 ракет далёкага радыусу дзеяння.

IAR/вх