«Паліцыя знайшла вялікую колькасць імігрантаў у двух імправізаваных лагерах, дзе выяўлена пэўная колькасць агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў», – гаворыцца ў паведамленні. Гэтыя людзі затрыманыя, а справа перададзеная ў пракуратуру для расследавання.
Боснія і Герцагавіна размешчана на т.зв «Балканскім маршруце», які вядзе праз Турцыю, Балгарыю, Грэцыю, Паўночную Македонію, Сербію і Боснію і Герцагавіну да межаў ЕС. Гэта адзін з галоўных міграцыйных калідораў.
У 2023 годзе ў Босніі і Герцагавіне было зарэгістравана 26 527 імігрантаў, з іх найбольш – 12 тысяч – прыехалі з Афганістана, 5 тысяч чалавек прыехалі ў краіну з Марока, па тысячы з Пакістана і Бангладэш.
Баснійскія СМІ таксама паведамляюць у апошнія тыдні аб павелічэнні колькасці грамадзян Кітая і Турцыі, якія легальна знаходзяцца ў краіне, спрабуючы трапіць у краіны Еўрасаюза. За першыя шэсць месяцаў гэтага года колькасць уездаў мігрантаў у краіну вырасла на 55%, у параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года.
PAP/вх