Беларуская Служба

Шэсць французскіх падлеткаў асуджаныя за абезгалоўленне настаўніка Самуэля Паці ў 2020 годзе

09.12.2023 10:20
Французскі суд у пятніцу прызнаў вінаватымі шасцярых падлеткаў у сувязі з абезгалоўленнем настаўніка гісторыі Самуэля Паці ў 2020 годзе, забойства якога шакавала краіну.
     Htel de ville  , 21  2020 .
Мемарыял Самуэля Паці каля Hôtel de ville у Белфорце, 21 кастрычніка 2020 г.Фота: wikipedia.org

Настаўнік паказаў сваім вучням карыкатуры на прарока Мухамеда на ўроку свабоды выказвання меркаванняў, што выклікала гнеў некаторых бацькоў-мусульман. Большасць мусульман пазбягаюць выяваў прарокаў, лічачы іх блюзнерствам.

Сярод тых, хто апынуўся перад судом, была дзяўчынка-падлетак, якая нібыта сказала сваім бацькам, што Паці папрасіў вучняў-мусульман пакінуць пакой, перш чым паказаць карыкатуры. Суд прызнаў яе вінаватай у ілжывых абвінавачаннях і паклёпніцкіх выказваннях, бо высветлілася, што яе ў гэты час не было на ўроку.

Астатніх падлеткаў прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў загадзя злачыннай змове і дапамозе ў падрыхтоўцы нападу.

47-гадовы Паці быў забіты каля сваёй школы ў прыгарадзе Парыжа 18-гадовым нападнікам чачэнскага паходжання, які быў застрэлены паліцыяй неўзабаве пасля нападу.

Суд прызнаў гэтых падлеткаў вінаватымі ў тым, што яны ўказалі забойцу на Паці.

Луі Кайе, адвакат сястры Пэці Мікаэль, сказаў журналістам, што яго кліентка была «задаволеная поўным асуджэннем», але ў меншай ступені прысудамі, якія яна палічыла «занадта мяккімі».

Дылан Слама, адвакат аднаго з падлеткаў, сказаў, што хоць цяжка казаць пра задавальненне ў такіх трагічных абставінах, у яго кліента было адчуванне палёгкі.

Самае сур'ёзнае пакаранне атрымаў падлетак, які фармальна быў асуджаны на 6 месяцаў пазбаўлення волі, але павінен быў адбываць гэта дома пад электронным назіраннем.

Дзяўчыне, прызнаную вінаватай у ілжывых абвінавачаннях і паклёпніцкіх каментарах, прысудзілі  18 месяцаў пазбаўлення волі ўмоўна з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.

Усім шасці падлеткам прызначанае ўмоўнае пакаранне з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму на два-тры гады.

Яшчэ адзін суд па справе аб забойстве Паці, на гэты раз над дарослымі, адбудзецца ў канцы наступнага года.

reuters.com/вх