«Аператыўная абстаноўка на Усходзе застаецца складанай. Праціўнік не спыняе наступальных дзеянняў па ўсім фронце», – паведаміў камандуючы Сухапутнымі войскамі генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі.
Паводле Сырскага, сумесна з камандзірамі, якія трымалі абарону на ўсходнім напрамку, яны дэталёва прааналізавалі абстаноўку і разгледзелі варыянты далейшых дзеянняў.
«Сумесна прыняты неабходныя рашэнні і прыняты меры па забеспячэнні ўстойлівасці нашай абароны, захаванасці жыцця нашых воінаў і рацыянальнага выкарыстання боепрыпасаў», – гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, амерыканскі Інтстытут вывучэння вайны паведамляў, што расійскія акупанты аднаўляючы наступ на па ўсёй працягласці фронту намагаюцца аднавіць ініцыятыву на полю бою да прэзідэнцкіх выбараў у Расіі, якія адбудуцца ў сакавіку.
pap/censor.net/эж