У нядзелю, 10 снежня, у Осла адбылося ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру. Лаўрэатка, праваабаронца Наргес Мухамадзі, якая знаходзіцца ў іранскай турме, на цырымоніі ўзнагароджання не прысутнічала. Узнагароду ад яе імя атрымалі яе дзеці – сямнаццацігадовыя блізняты Алі і Кіяна.
Старшыня Нарвежскага Нобэлеўскага камітэту Бэрыт Райс-Андэрсэн падкрэсьліла, што сёлета Нобэлеўская прэмія міру дасталася Наргес Мухамадзі за яе мужную барацьбу за свабоду і правы чалавека на працягу больш як трох дзесяцігодзьдзяў:
-І за тое, што ўзяла на сябе лідарства пасля хвалі пратэстаў, якія пракацілася па Ірану. Сёлетняя ўзнагарода адзначае мужнасць жанчын у Іране і ва ўсім свеце і іх барацьбу за асноўныя правы чалавека і спыненне дыскрымінацыі і сегрэгацыі жанчын.
Пасля ўзнагароджання Нобелеўскую прамову, напісаную лаўрэаткай, прачыталі яе дзеці. 51-гадовая лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру змагаецца не толькі за правы жанчын, але і за адмену смяротнага пакарання ў Іране.
iar/эж