Беларуская Служба

У Расіі пачалі забіраць замежныя пашпарты

11.12.2023 16:21
Той, каму абмежаваны выезд за мяжу, на працягу пяці дзён павінен здаць дакумент на захоўванне ў орган, які яго выдаў.
Паспорта РФИсточник: https://twitter.com/MelnykAndrij

У Расіі ўступіла ў сілу патрабаванне аб здачы замежных пашпартоў пры наяўнасці абмежаванняў на выезд з краіны. Гэта датычыцца, напрыклад, прызыўнікоў

11 снежня ў Расіі ўступілі ў сілу правілы здачы замежных пашпартоў. Той, каму абмежаваны выезд за мяжу, на працягу пяці дзён павінен здаць дакумент на захоўванне ў орган, які яго выдаў.

У тых, хто не здаў замежны пашпарт ва ўстаноўлены тэрмін, дакумент можа быць канфіскаваны на мяжы пры спробе выезду з краіны.

Новыя правілы датычацца і тых, хто падлягае прызыву на ваенную або альтэрнатыўную службу.

Цяпер, каб атрымаць замежны пашпарт, расіянам трэба будзе прадстаўляць ваенны білет з пастаўленай адзнакай аб заканчэнні службы.

юл