Беларуская Служба

Украіна ўзмацніла абарону нацыянальных меншасцяў на заканадаўчым узроўні.

11.12.2023 11:18
Прэзідэнт Украіны падпісаў прынятыя Вярхоўнай Радай змены ў заканадаўства аб нацыянальных меншасцях.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/OLIVIER MATTHYS Dostawca: PAP/EPA.

Рэфармаванне сферы правоў нацыянальных меншасцяў было адным з патрабаванняў для пачатку перамоў аб уступленні Украіны ў ЕС.

Украінскі парламент прадэманстраваў згуртаванасць: рашэнне было прынята канстытуцыйнай большасцю ў 317 галасоў.

Прынятыя законы адпавядаюць еўрапейскім стандартам і ў той жа час не нясуць пагрозы вяртання русіфікацыі.

Кіеў спадзяецца на рашэнне аб пачатку перамоў аб далучэнні Украіны да ЕС падчас саміту Еўрапейскай рады ў Бруселі 14-15 снежня.

Украінскія СМІ зазначаюць, што рэакцыя афіцыйнага Будапешта на заканадаўчае ўзмацненне абароны нацыянальных меншасцяў ва Украіне павінна стаць момантам ісціны: ці сапраўды вугорцы гавораць пра забеспячэнне правоў меншасці, ці блакіроўка еўраінтэграцыі Украіны адбываецца на загад з Крэмля.

Крыніца: Цэнтр стратэгічных камунікацый