Беларуская Служба

Польскія мінамёты «Рак» ужо на фронце ва Украіне

11.12.2023 13:35
Аб закупцы 24 машын і перадачы Rakаў Украіне было абвешчана падчас візіту прэзідэнта Зяленскага ў Польшчу ў красавіку бягучага года.
Ілюстрацыйнае фотаJarosław Wolski/Wikipedia/CC BY-SA 4.0

Польскія самаходныя мінамёты M120 Rak ужо ваююць на фронце ва Украіне. Пра гэта паведамілі ўкраінскія вайскоўцы. Rak-і — сучасная зброя, вырабленая ў Гуце Сталёвай Волі. Іх набыццё ўкраінцамі было заяўлена яшчэ вясной.

Украінскія вайскоўцы з 44-й асобнай мэханізаванай брыгады паведамілі пра эфэктыўнае выкарыстанне польскіх Rak-аў на фронце. Як адзначалася, галоўная задача гэтага мінамёта — падтрымка пяхоты і разбурэнне ўмацаванняў праціўніка. Мінамёт страляе снарадам калібру 120 мм. Роскід аскепкаў складае каля 100 м.

Аб закупцы 24 машын і перадачы Rak-аў Украіне было абвешчана падчас візіту прэзідэнта Зяленскага ў Польшчу ў красавіку 2023-га года.

Апроч Rak-аў, на фронт былі перакінутыя і самаходныя гаўбіцы «Краб», якія нядаўна атрымалі высокую ацэнку ўкраінскіх вайскоўцаў за сваю эфектыўнасць. Палякі таксама далі ўкраінцам, у тым ліку, некалькі танкаў Leopard, але таксама больш за 200 танкаў T-72.

ПР/юл