Славацкія перавозчыкі аднаўляюць акцыю пратэсту на мяжы з Украінай сёння а 15-й гадзіне. Папярэдняя блакада галоўнага памежнага пераходу доўжылася менш за чатыры дні і скончылася тыдзень таму.
Да далейшага распараджэння кіроўцы перакрыюць памежны пераход «Вішнія Нямецка — Ужгарад» — адзіны паміж Украінай і Славакіяй, які абслугоўвае грузавікі.
«Уезд на тэрыторыю Славакіі для велікагрузнага транспарту будзе закрыты. Пасажырскі рух ніякім чынам абмяжоўвацца не будзе», — заявіў прадстаўнік Саюза аўтамабільных перавозчыкаў Славакіі, які арганізаваў акцыю.
Гэтаксама як і перавозчыкі з Польшчы, славацкія транспартнікі патрабуюць аднавіць дазволы на камерцыйныя перавозкі для кампаній з Украіны.
Гэтыя кампаніі складаюць больш танную канкурэнцыю для еўрапейскіх фірм без неабходнасці адпавядаць патрабаванням ЕС.
Міністр транспарту Славаччыны Ёзэф Ражпо заявіў на сустрэчы міністраў ЭЗ у Брусэлі на мінулым тыдні, што некаторыя краіны-сябры не бачаць праблемы і адхіляюць прапанову аднавіць дазволы для ўкраінскіх перавозчыкаў.
ПР\юл