Беларуская Служба

Большасць украінцаў бачаць неабходнасць змагацца з Расіяй, незалежна ад дапамогі Захаду

12.12.2023 12:15
Пераважная большасць украінцаў лічыць, што калі Захад акажа належную дапамогу, іх краіна выйграе вайну з Расіяй. Большасць таксама перакананая, што ўкраінская армія павінна змагацца з ворагам, нават калі такой дапамогі не атрымлівае. Апытанне правёў Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялогіі.
Ілюстраційне фото Public Domain https://pxhere.com/pl/photo/615699

Украіна можа дасягнуць поспеху ў вайне з Расіяй, калі краіны Захаду дадуць адпаведную колькасць зброі і прыменяць адпаведныя санкцыі – так лічаць 87 працэнтаў украінскага грамадства.

У сувязі з сур'ёзнай рызыкай істотнага скарачэння заходняй дапамогі аўтары даследавання таксама запыталіся наконт такога сцэнару ўкраінцаў. Апытанне паказала, што 58 працэнтаў грамадзян Украіны лічаць, што нават калі дапамога слабая, іх краіна павінна працягваць змагацца.

32 працэнты мяркуюць, што ад спробаў вызвалення акупаваных тэрыторый можна адмовіцца ў абмен на сурʼёзныя гарантыі бяспекі.

Палова ўкраінцаў лічыць, што Расія мае вялікія рэсурсы, якія дазваляюць ёй весці доўгатэрміновую вайну, 30% згодныя з думкаю, што Захад стаміўся ад вайны ва Украіне і таму будзе патрабаваць ад яе саступак Крамлю.

IAR/вх

Украіна магла страціць 20 працэнтаў сваіх перадваенных магчымасцяў у галіне навуковых даследаванняў

12.12.2023 07:41
У выніку вайны з Расіяй Украіна магла страціць каля 20 працэнтаў патэнцыялу для правядзення навуковых даследаванняў, размова ідзе ў асноўным пра час, які навукоўцы прысвячаюць непасрэдна даследчай дзейнасці.

ЗША раяць Украіне кансалідаваць цяперашнія пазіцыі, сысці ў абарону і нарасціць сілы – NYT

12.12.2023 11:22
Злучаныя Штаты ўзмацняюць прадстаўленне ваенных кансультацый Украіне і цяпер рэкамендуюць Кіеву кансалідаваць свае пазіцыі, падтрымліваць абарону і нарошчваць свае сілы і зброю на працягу года, піша The New York Times.