Беларуская Служба

Джо Байдэн: «Калі мы не спынім Пуціна, гэта будзе пагражаць свабодзе кожнага практычна ўсюды»

13.12.2023 10:32
Аамерыканскі прэзідэнт заклікаў Кангрэс прыняць дадатковыя сродкі дапамогі Кіеву.
    .
Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн. Фота: PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

Прэзідэнты ЗША Джо Байдэн і Украіны Уладзімір Зяленскі выступілі на сумеснай прэс-канферэнцыі. Прэзідэнт Байдэн адзначыў, што Амерыка падтрымлівае ўкраінскі народ. Ён дадаў, што ЗША выступаюць за свабоду і супраць тыраніі. Ён падзякаваў Украіне за тое, што яна робіць для супрацьстаяння расійскай агрэсіі.

- Сёння свабода Украіны знаходзіцца пад пагрозай, але, калі мы не спынім Пуціна, гэта будзе пагражаць свабодзе кожнага практычна ўсюды. Пуцін працягне свае дзеянні, а патэнцыйныя агрэсары ва ўсім свеце наважацца ўзяць сілай усё, што змогуць.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна змагаецца таксама за іншыя краіны.

- Найвялікшым сэнсам Другой сусветнай вайны была барацьба за свабоду. Мы цяпер за гэта змагаемся, за свабоду, незалежна ад таго, што задумаў Пуцін. Ніякіх перамог ён не дасягнуў. Дзякуючы абаронным поспехам Украіны, іншыя еўрапейскія краіны ў бяспецы, у адрозненні ад мінулага.

Вітаючы ўкраінскага лідара ў Авальнай зале, амерыканскі прэзідэнт заклікаў Кангрэс прыняць дадатковыя сродкі дапамогі Кіеву. Ён таксама анансаваў чарговы пакет дапамогі Украіне.

IAR/нг