Беларуская Служба

Венгрыя па-ранейшаму нязгодная пачаць перамовы з Украінай аб далучэнні да ЕС

14.12.2023 11:14
Віктар Орбан падкрэслівае, што Украіна не выканала ўсіх папярэдніх умоваў.
Віктар ОрбанPAP/EPA/OLIVIER MATTHYS

Пазіцыю Будапешту падтрымлівае прэм’ер-міністр Віктар Орбан, які перад пачаткам паседжання Еўрапейскай рады ў Бруселі падкрэсліў, што Украіна не выканала ўсіх папярэдніх умоваў, неабходных для рашэння аб пачатку перамоваў:

-Першапачатковыя ўмовы выставіла Еўракамісія. Сем пунктаў, якія публічна вядомыя. Перадумовы – гэта папярэднія ўмовы. Тры з сямі не былі выкананыя. Па-мойму, нават больш. Але нават трох дастаткова, каб сказаць: людзі, калі вы не выканалі перадумовы, няма магчымасці пачынаць перамовы.

Таксама венгерскага прэм'ера спыталі пра фінансавы пакет для Украіны ў памеры 50 мільярдаў еўра. «У кароткатэрміновай перспектыве грошы Украіне забяспечаныя», – сказаў Віктар Орбан:

-У доўгатэрміновай перспектыве і на большы абʼём, я лічу, мы павінны гэта забяспечыць з па-за бюджэту. Але мы не пад ціскам часу, таму што пераходнае рашэнне ўжо закладзена ў бюджэце.

Перад пачаткам паседжання Еўрапейскай рады пачалася сустрэча прэмʼер-міністра Орбана са старшынём Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем, прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, канцлерам Германіі Олафам Шольцам і старшынёй Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен.

У Еўракамісіі неафіцыйна можна пачуць, што ўзгадненне фінансавага пакета для Украіны да канца года не вельмі пільнае, таму што Украіна не збанкрутуе да лютага-сакавіка і па-ранейшаму будзе мець міжнародную падтрымку для падтрымання функцыянавання дзяржавы. Фінансавы пакет ЕС для Украіны на гэты год складае 18 мільярдаў еўра.

ав

Уладзімір Зяленскі размаўляў па тэлефоне з новым польскім прэм'ер-міністрам Дональдам Тускам

14.12.2023 10:41
«Я перакананы, што разам з новым урадам у Польшчы мы паскорым вырашэнне ўсіх нявырашаных пытанняў у нашых адносінах на карысць абодвух бакоў».