Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі заклікаў лідараў ЕС пачаць перамовы аб уступленні яго краіны ў супольнасць

14.12.2023 18:43
Украіна з мінулага году мае статус кандыдата ў ЕС, і наступным крокам на шляху да Супольнасці будзе пачатак афіцыйных перамоваў.
.
. PAP/EPA/CORNELIUS POPPE

Уладзімір Зяленскі звязаўся з удзельнікамі саміту ЕС у Бруселі. У сваёй прамове ён сцвярджаў, што Украіна выканала ўсе абавязацельствы, якія прывялі да рашэння пачаць перамовы аб уступленні:

-Гэта дзень, калі рашучасць будзе альбо ў Бруселі, альбо ў Маскве. Людзі ў Еўропе не зразумеюць усмешкі задавальнення Пуціна. У гэтыя дні мы гаворым пра рашэнне, якое было абяцана.

Прэзідэнт Украіны заявіў, што адсутнасць рашэння аб далучэнні расчаруе не толькі яго суайчыннікаў, якія ваююць на фронце, але і еўрапейскія народы. Уладзімір Зяленскі папярэдзіў, што адтэрміноўка пачатку перамоваў з Украінай пойдзе толькі на карысць Расіі:

-Пуцін, відавочна, выкарыстае такое стаўленне супраць вас асабіста, а таксама супраць усёй Еўропы. Не давайце яму першую і адзіную перамогу ў гэтым годзе.

Рашэнне саміту ЕС аб пачатку перамоваў аб далучэнні блакуе Венгрыя. Прэм'ер-міністр краіны Віктар Орбан сцвярджаў, што Украіна не выканала трох з сямі папярэдніх умоў, пастаўленых Бруселем.

Што тычыцца фінансавага пакета для Украіны ў памеры 50 мільярдаў еўра, то, па словах Віктара Орбана, гэта не тэрміновае пытанне, і пакуль Украіна забяспечаная фінансаваннем.

Еўракамісія таксама неафіцыйна заяўляе, што ўзгадненне фінансавага пакета для Украіны да канца года не зʼяўляецца вельмі тэрміновай справай.

ав

Генеральны сакратар НАТА заявіў на саміце Еўрапейскай рады пра рызыку, што Пуцін не спыніцца на Украіне

14.12.2023 13:18
 Енс Столтэнберг: Гэта «інвестыцыі ў бяспеку Еўропы».

Расце адсотак украінцаў, гатовых на тэрытарыяльныя саступкі ў абмен спыненне вайны

14.12.2023 14:44
Больш за ўсё прыхільнікаў гэтага рашэння пражывае ва ўсходніх і паўднёвых рэгіёнах Украіны.